УТЗиСЗ

Электронны кірмаш вакансій 16.11.2023

Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама 16 лiстапада  2023 года з 10-00 да 12-00 будзе праведзены электронны кірмаш вакансій і свабодных працоўных месцаў для незанятых грамадзян. Суіскальнікі работ змогуць азнаёміцца з вакансіямі, прапанаванымі наймальнікамі, умовамі працы, а таксама задаць пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу.

Месца правядзення мерапрыемства:

адзіная інфармацыйная пляцоўка - http://e-vacancy.by/

Дата правядзення: 16.11.2023

Час правядзення мерапрыемства: ад 10-00 да 12-00.