УТЗиСЗ

Сярэднямесячная заработная плата

Сярэднямесячная заработная плата за студзень-снежань 2023 года па раёне склала 1587,2 руб., у тым ліку за снежань - 1813,0 руб. Тэмп росту намінальнай заработнай платы да мінулага года - 120,4 працэнта і 120,8 працэнта адпаведна.

У рэальным вылічэнні заработная плата за дванаццаць месяцаў 2023 года павялічылася на 14,6 працэнта, за снежань - на 14,2 працэнта.

         Па галінах заработная плата па выніках работы за дванаццаць месяцаў 2023 складае:

- сельская, лясная і рыбная гаспадарка - 1766,1 руб. (125,0 працэнта да адпаведнага перыяду 2022 года);

- прамысловасць - 1700,5 руб. (115,1 працэнта);

- будаўніцтва - 1556,4 руб. (135,9 працэнта);

- Аптовы і рознічны гандаль - 1148,9 руб. (117,5 працэнта);

- транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць - 1460,3 руб. (123,9 працэнта);

- бюджэт - 1248,9 руб. (113,3 працэнта).

Сярод 19 раёнаў і гарадоў Брэсцкай вобласці Пружанскі раён займае 8 месца па ўзроўні сярэднямесячнай заработнай платы.