УТЗиСЗ

Выплата пенсій

Выплата пенсій.

Кіраўнік дзяржавы 29 кастрычніка 2024 г. падпісаў Указ № 402  "Аб сацыяльнай падтрымцы".

Указам прадугледжваецца пашырэнне катэгорый грамадзян для атрымання пенсіі на пошце

З 1 ліпеня 2024 г. пенсіі ў г. Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання і раённых цэнтрах выплачваюцца ў асноўным праз банкі. Права пры жаданні атрымліваць пенсію праз пошту захавана толькі для пенсіянераў старэйшых за 70 гадоў, інвалідаў 1 ​​і 2 групы, грамадзян, якія не маюць пашпарта па рэлігійных перакананнях (са спецыяльным заключэннем аб пацвярджэнні асобы). Правілы выплаты не мяняліся таксама для пенсіянераў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці.

Указам уведзены дадатковыя катэгорыі пенсіянераў, якія могуць атрымліваць пенсійныя выплаты на пошце (у тым ліку з дастаўкай дадому):

• інваліды 3 групы;

• асобы з абмежаванай здольнасцю да самастойнага перамяшчэння (функцыянальны клас 3 і вышэй);

• якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў і атрымліваюць дапамогу па догляду гэтага дзіцяці-інваліда;

• зарэгістраваныя па месцы жыхарства ў адным жылым памяшканні з інвалідам 1 групы, якія атрымліваюць пенсію праз аб'ект паштовай сувязі;

• пенсіянеры, якія дасягаюць 70-гадовага ўзросту да 1 студзеня 2025 г.

Іншыя катэгорыі пенсіянераў таксама змогуць пры жаданні перавесці выплату пенсіі з банка на пошту пры ўмове аплаты паслуг пошты

па выплаце пенсіі за кошт уласных сродкаў (па ўстаноўленых тарыфах).