Адаптацыя да працоўнай дзейнасці інвалідаў-комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на:
* набыццё і ўдасканаленне інвалідамі прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў працы з улікам атрыманай або наяўнай у іх кваліфікацыі;
* набыццё, аднаўленне і развіццё наяўных у інвалідаў працоўных здольнасцяў і замацаванне іх у працэсе ажыццяўлення працоўнай дзейнасці;
* павышэнне канкурэнтаздольнасці інвалідаў на рынку працы;
* працаўладкаванне інвалідаў у адпаведнасці з атрыманай імі кваліфікацыяй.
Адаптацыя да працоўнай дзейнасці інвалідаў можа ажыццяўляцца ў арганізацыях любых арганізацыйна-прававых формаў і ў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выказалі жаданне ажыццяўляць адаптацыю да працоўнай дзейнасці інвалідаў і якія маюць неабходныя магчымасці і ўмовы для рэалізацыі мерапрыемстваў па адаптацыі да працоўнай дзейнасці інвалідаў у адпаведнасці з заканадаўствам.
Адаптацыя да працоўнай дзейнасці інвалідаў ажыццяўляецца пры наяўнасці ў іх кваліфікацыі (акрамя работ, якія не патрабуюць прафесійнай падрыхтоўкі) у адпаведнасці з індывідуальнай праграмай рэабілітацыі, абілітацыі інваліда і можа ажыццяўляцца ў тэрмін ад шасці месяцаў да аднаго года, а для інвалідаў з інтэлектуальнымі парушэннямі – да двух гадоў.
Адаптацыя да працоўнай дзейнасці інвалідаў ажыццяўляецца наймальнікамі па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на дагаворнай аснове.
Фінансаванне мерапрыемстваў па адаптацыі да працоўнай дзейнасці інвалідаў за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў выглядзе выдзялення наймальнікам грашовых сродкаў на набыццё абсталявання, матэрыялаў, сродкаў індывідуальнай абароны, кампенсацыю затрат па аплаце працы інвалідаў.
Грашовыя сродкі на набыццё абсталявання для стварэння працоўных месцаў па адаптацыі да працоўнай дзейнасці інвалідаў выдзяляюцца наймальнікам пры ўмове арганізацыі імі такой адаптацыі на названых месцах на працягу трох гадоў.
Выдзяленне грашовых сродкаў наймальнікам на набыццё матэрыялаў ажыццяўляецца пры ўмове, што прадукцыя (паслугі), вырабленая (аказаныя) з дадзеных матэрыялаў, перадаецца (аказваюцца) арганізацыям, што фінансуюцца з рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў, у бязвыплатным парадку. Наймальнікі, якія фінансуюцца са сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў, могуць выкарыстоўваць вырабленую прадукцыю, а таксама ажыццяўляць аказанне паслуг для ўласных патрэб.
Парадак арганізацыі мерапрыемстваў па адаптацыі да працоўнай дзейнасці інвалідаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі і фінансавання мерапрыемстваў па адаптацыі да працоўнай дзейнасці інвалідаў, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2009 г. № 128 «аб забеспячэнні занятасці інвалідаў».
Даведкі па тэлефоне +375 1632 4 16 09