УТЗиСЗ

Працаўладкаванне беспрацоўных для набыцця вопыту практычнай работы

ПРАЦАЎЛАДКАВАННЕ БЕСПРАЦОЎНЫХ ДЛЯ НАБЫЦЦЯ ВОПЫТУ ПРАКТЫЧНАЙ  ПРАЦЫ

 

Фінансаванне мерапрыемстваў па працаўладкаванні беспрацоўных для набыцця вопыту практычнай работы па атрыманай прафесіі (спецыяльнасці):

* для працаўладкавання накіроўваюцца беспрацоўныя з ліку:

   выпускнікоў устаноў адукацыі, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю;

  асоб, якія прайшлі прафесійную падрыхтоўку або перападрыхтоўку па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;

  асоб, якія асвоілі змест адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі рабочых (служачых), адукацыйнай праграмы перападрыхтоўкі рабочых (служачых), адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) ва ўстановах адукацыі, іншай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

   асоб, якія доўгі час (больш за 12 месяцаў) не працавалі ў сувязі з доглядам дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, дзіцем – інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама за дзіцем ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека ці хворых Снідам.

* з наймальнікамі заключаецца дагавор аб працаўладкаванні беспрацоўнага для набыцця вопыту практычнай работы па атрыманай прафесіі (спецыяльнасці) і частковай кампенсацыі затрат па аплаце яго працы ў памеры, які не перавышае мінімальны зарабатак, якi дзейнічае ў перыяд, за які зроблена налічэнне зарабатнай платы, і сума налічаных абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь

*наймальнікі з беспрацоўнымі заключаюць тэрміновы працоўны дагавор тэрмінам ад 2 да 6 месяцаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам аб працы, у малых гарадах і раёнах з высокай напружанасцю на рынку працы – тэрмінам да 1 года

Парадак і ўмовы атрымання фінансавання вызначаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 10.10.2016 № 58 " Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку і ўмовах працаўладкавання беспрацоўных для набыцця вопыту практычнай работы з частковай кампенсацыяй наймальнікам затрат на аплату працы»

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у аддзеле занятасці па тэлефоне

801632 4 16 31